Канадскі астранаўт запісаў кавер на песню Дэвіда Боўі на арбіце (відэа)
Песняй “Space Oddity” ён развітаўся са сваёй касмічнай кар’ерай.
Камандзір 35-й экспедыцыі на Міжнародную касмічную станцыю Крыс Хэдфілд (Chris Hadfield) прама перад вяртаннем на Зямлю, выпусціў кавер-версію легендарнай песні Дэвіда Боўі (David Bowie) "Space Oddity".
Кавер быў часткова запісаны на МКС, там жа на яго знялі і відэа. На арбіце музыка-астранаўт запісваў вакал і гітарную партыю, а астатнія інструменты запісалі яго паплечнікі на Зямлі.
Пад час свайго знаходжання на МКС Хэдфілд актыўна свяціўся ў зямным інтэрнэт-сеціве. Ён вёў відэаблог на Youtube і посціў у Twitter і Tumblr. Гэты музычны палёт можа стаць для астранаўта апошнім, бо Канадскі ўрад згарнуў сваю праграму пілатуемых палётаў. Магчыма, менавіта з гэта натхніла Хэдфілда на запіс кавера.
Фота: news.cnet.com