Канадскі хакеіст "Юнацтва" Даніэль Корса адмовіўся выступаць у плэй-оф

Канадскі хакеіст "Юнацтва" Даніэль Корса адмовіўся выступаць у плэй-оф

Нападнік мінскага хакейнага клуба "Юнацтва" Даніэль Корса адмовіўся выступаць у плэй-оф. Афіцыйны сайт клуба абяцае неўзабаве даць больш падрабязную інфармацыю на гэты конт.

Тым часам "Прессбол" яшчэ некалькі дзён таму паведамляў пра канфлікт паміж канадскім форвардам і "Юнацтвам". Прычынай называюцца фінансы: кантракт Корса заключаны ў беларускай валюце. Паколькі рубель істотна дэвальваваўся за апошнія месяцы, знізіўся і заробак хакеіста ў валюце. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Корса запатрабаваў павысіць яму заробак, але кіраўніцтва клуба настойвае на ўмовах кантракту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі