Канал "Ж**а с усами" прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем"
Аўтары канала выпускаюць мультфільмы па матывах беларускіх навін
Ютуб-канал "Ж**а с усами" з'явіўся ў пераліку арганізацый, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Рэсурс атрымаў статус "экстрэмісцкага фарміравання". Прычым рашэнне пра гэта было прынятае яшчэ 22 лістапада, але вядома пра яго стала толькі цяпер, піша "Медыязона. Беларусь".
Станам на 24 лістапада на канал было падпісана больш за 19 тысяч карыстальнікаў. Аўтары канала выпускаюць мультфільмы пра "дупу з вусамі, якую нельга называць" паводле матываў беларускіх навін. На старонцы даступна каля 80 ролікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.