Канцэрт Ляпісаў у Варшаве не забаранілі, але і з аркестрам ніхто не сустрэў
Замест аркестра на вакзал Ляпісаў прыйшло сустракаць Еўрарадыё. Глядзіце ранішнія фота гастралёраў.
Адзіны еўрапейскі канцэрт у рамках канцэртнага тура ў падтрымку альбома "Весёлые картинки" адбудзецца сёння ў клубе "Stodoła" у Варшаве ў 20:00. На гэты момант прададзеныя 350 квіткоў. Але яшчэ не вечар! А пакуль музыкі распакоўваюць чамаданы і рыхтуюцца да саўнд-чэку.
Калі удзельнікі гурта запаўнялі рэгістрацыйныя бланкі ў гатэлі, высветлілася, што гукарэжысёра забылі на вакзале.
"Гэта яшчэ нічога! У яго хоць тэлефон зараз ёсць. Мы яго калісьці ў Львове забылі ў поле. Ужо добры кавалак дарогі праехалі — і ў машыне толькі зразумелі, што кагосьці не хапае", — падзяліліся музыкі.
Дарэчы, у тым жа самым цягніку ехалі і пераможцы нашага конкурса "Пажабь Ляпісаў" Сяргей і Аляксей Іл'іны.
Рэпартаж з канцэрту ў Варшаве неўзабаве на Еўрарадыё!
Фота: Алекс Пералыгін