Канцлер Германіі пацвердзіў адпраўку танкаў Leopard 2 ва Украіну

Leopard 2 / Getty Images
Leopard 2 / Getty Images

25 студзеня канцлер Германіі Олаф Шольц пацвердзіў адпраўку танкаў Leopard 2 ва Украіну. На пасяджэнні ўраду ён заявіў пра 14 танкаў з запасаў Узброеных сіл Германіі. Таксама саюзнікі атрымаюць дазвол на пастаўку сваіх танкаў Leopard 2 ва Украіну. "Гэтае рашэнне адпавядае нашай вядомай лініі падтрымкі Украіны ў меру нашых магчымасцяў", цытуе словы Шольца Bloomberg.

Напярэдадні такое рашэнне анансаваў Spiegel.

Чакаецца, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна неўзабаве абвесціць пра пастаўкі ва Украіну танкаў Abrams.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі