Кандакоў: свабода, разнастайнасць, шматмоўе — у гэтым наша ідэя сёння
Дзяніс Кандакоў / фота з архіва
13 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — былы дэкан гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладчык Універсітэта ў Сарбоне і шэрагу іншых французскіх універсітэтаў Дзяніс Кандакоў.
Тэма зямлі, прыватнай уласнасці на зямлю заўсёды была актуальнай і вельмі балючай для беларусаў. Мець свой кавалак зямлі, на якім ты пачуваешся гаспадаром і за які нясеш адказнасць, спрадвеку і да сёння было і застаецца беларускай марай. Няздзейсненай, на жаль. Бо менавіта з уласнага невялікага кавалку зямлі пад нагамі пачынаецца нараджэнне сваёй краіны, сваёй дзяржавы. А далей ідуць адчуванне важнасці сваёй мовы, гонар за сваю культуру і сваю гісторыю, перакананы Дзяніс Кандакоў.
Пра тое, як звязаныя тэмы прыватнай уласнасці на зямлю і нацыянальнай ідэнтычнасці, пры чым тут свабода і як шанаванне матчынай мовы залежыць ад шматмоўя, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Дзянісам Кандаковым.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.