Кандрусевіч — аб разні ў Стоўбцах: Тры пакаленні атэізацыі не прайшлі дарма

Кандрусевіч — аб разні ў Стоўбцах: Тры пакаленні атэізацыі не прайшлі дарма

Кіраўнік Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў з адмысловам зваротам з нагоды стаўбцоўскай трагедыі. 

11 лютага ў сярэдняй школе №2 у Стоўбцах дзесяцікласнік зарэзаў настаўніцу і яшчэ аднаго вучня, а двух цяжка параніў. Пазней юнака затрымалі.

"Спадзяемся, што з часам следчыя органы выявяць матывы трагедыі. Сёння, аднак, такая складаная сітуацыя змушае нас засяродзіцца над духоўнымі прычынамі таго, што здарылася ў Стоўбцах", — адзначае Кандрусевіч.

Ён лічыць, што прычыны такіх трагедыяў не толькі сацыяльныя ці сямейныя абставіны, у тым ліку сямейны гвалт. Прычыну трагедыі кіраўнік беларускіх католікаў бачыць у духоўнай сферы: "Тры пакаленні атэізацыі не прайшлі дарма. У выніку гэтага працэсу чалавек адарваўся ад каранёў духоўнага жыцця — Евангелля і вучэння Касцёла. За апошнія тры дзесяцігоддзі сітуацыя змянілася, але не настолькі, каб максімальна спрыяць сапраўднаму духоўнаму адраджэнню".

Кандрусевіч падкрэслівае, што сёння на выхаванне моладзі найбольшы ўплыў маюць не сям’я і школа, а інтэрнэт і сродкі масавай інфармацыі. "Што там бачаць дзеці? Найчасцей гвалт, забойствы, алкаголь, наркотыкі, амаральны стыль жыцця і т.п.", — гаворыцца ў звароце. 

Ён раіць звярнуць увагу на праблему духоўнага выхавання маладых людзей. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі