Экс-сябра “Зубра” Юхневіч атрымаў папярэджанне ад выбарчай камісіі

Экс-сябра “Зубра” Юхневіч атрымаў папярэджанне ад выбарчай камісіі

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Павел Юхневіч атрымаў першае папярэджанне ад камісіі па Пушкінскай выбарчай акрузе № 103 у Мінску. Днямі актывіст ад “Еўрапейскай Беларусі” разам са сваёй камандай зладзіў некалькі пікетаў, але яго паплечнікі не мелі афіцыйных пасведчанняў. 22 кастрычніка яго вызвалі на пасяджэнне выбарчай камісіі.

Пасведчанні сябрам каманды Юхневіча фізічна не выдалі, але агітацыя кандыдатам дазволеная ад моманту атрымання кандыдацкага пасведчання. А яно ў Юхневіча ёсць.

“Мне вынеслі папярэджанне, — расказаў Еўрарадыё Павел Юхневіч. — За тое, што на пікеце людзі былі без пасведчанняў давераных асоб. Пасведчанняў не магло быць, бо іх яшчэ ў камісіі не зацвердзілі. І атрымаў іх я толькі сёння. Хоць па законе я маю права пачынаць агітацыю адразу пасля атрымання пасведчання кандыдата ў дэпутаты”.

Павел Юхневіч дадае, што папярэджанне не стала для яго нечаканасцю. Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” дапускае, што яму яшчэ будуць рабіць заўвагі, бо “ўлады пачалі зачыстку нязручных кандыдатаў”. 

“Апазіцыйных кандыдатаў чакаюць папярэджанні невядома за што і зняцце з выбараў увогуле, — гаворыць Юхневіч. — Звяртаюся да ўсіх астатніх кандыдатаў і ў Мінску, і не: давайце быць смялейшымі! Улада ўжо цяпер парушае закон. Усе разумеюць, як праходзяць выбары, але ў першую чаргу давайце размаўляць з людзьмі”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі