Канфлікт ва Украіне "будзе вымярацца гадамі" — генерал ЗША Марк Мілі

Марк Мілі / Reuters
Марк Мілі / Reuters

Канфлікт ва Украіне "будзе вымярацца гадамі", лічыць старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Узброеных сіл ЗША Марк Мілі. Гэтую заяву ён зрабіў у Камітэце амерыканскай Палаты прадстаўнікоў па справах Узброеных сіл, паведамляе "Голас Амерыкі".

"Не ведаю, ці можна казаць пра дзесяцігоддзе, але некалькі гадоў – гэта ўжо дакладна. Я думаю, што ЗША, NATO, Украіна і ўсе саюзнікі і партнёры, якія яе падтрымліваюць, будуць уцягнутыя ў гэта на працягу доўгага часу", — заявіў Мілі.

Аднак у цэлым і ў доўгатэрміновай перспектыве, на думку Мілі, галоўным "геастратэгічным выклікам" для ЗША з'яўляецца Кітай.

Паводле слоў генерала, КНР працягвае развіваць свой патэнцыял у розных галінах і "кожны дзень працуе над скарачэннем тэхналагічнага разрыву з ЗША". Пекін, лічыць Мілі, плануе "карэнным чынам перагледзець міжнародны парадак у сваю карысць да сярэдзіны стагоддзя" — так, каб да 2035 года зрабіцца роўным супернікам ЗША ў ваенным плане. А яшчэ раней, да 2027 года, Кітай мае намер захапіць Тайвань, мяркуе амерыканскі генерал.

"Там, дзе Расія ўяўляе сабой вострую пагрозу, КНР з'яўляецца геастратэгічным выклікам для нашай нацыянальнай бяспекі ў доўгатэрміновай перспектыве", — падкрэсліў ён.

Больш за тое, па думку Мілі, "вайна з КНР не з'яўляецца непазбежнай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі