Канстанцінопаль лічыць, што Маскоўскага патрыярхату ва Украіне больш няма
Нядаўні сінод у Стамбуле фактычна ліквідаваў Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату. Пра гэта заявіў прадстаўнік Канстанцінопальскага патрыярха пры Сусветнай радзе цэркваў архіяпіскап Іёў (Геча) у інтэрв'ю Бі-Бі-Сі.
"Адменай акту 1686 году адмененая адміністраванне Маскоўскай царквой Кіеўскай мітраполіі і ўсіх дыяцэзій ва Украіне. З кананічнага пункту погляду гэта азначае, што сёння ва Украіне УПЦ МП больш не існуе. Усе архірэі цяпер ва Украіне дэ-факта, паводле гэтага рашэння сіноду, ёсць архірэямі Усяленскага пасаду, і яны цяпер павінныя чакаць дырэктыву Усяленскага патрыярхату наконт свайго далейшага функцыянавання і існавання ў перспектыве надання аўтакефаліі Праваслаўнай царкве ва Украіне", — заявіў архіяпіскап.
Як нагадвае "Свабода", 11 кастрычніка сінод у Стамбуле пазбавіў юрыдычнай сілы свой указ ад 1686 года аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскве. Сінод абвясціў пра стварэнне свайго падвор’я ў Кіеве і рэабілітаваў лідараў раней непрызнаных Украінскай праваслаўнай царквы (Кіеўскага патрыярхату) і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У адказ сінод Маскоўскага патрыярхату на сваім пасядэжнні ў Мінску заявіў пра поўны разрыў адносінаў з Канстанцінопальскай царквой.