Кантрабандысты нават не хавалі груз беларускіх цыгарэт, які адправілі праз Літву
Кантэйнер з кантрабандай / https://www.facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Кантрабандысты нават не хавалі груз беларускіх цыгарэт, які адправілі праз Літву. Яны ляжалі ў пустых кантэйнерах проста на падлозе, паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба.
Два кантрабандныя грузы літоўскія мытнікі выявілі ў цягніках, якія ехалі з Расіі ў Калінінградскую вобласць РФ. Іх агульны кошт ацэньваюць на 100 тысяч еўра.
Мытнікі мяркуюць, што справа не ў нахабнасці кантрабандыстаў. Верагодна, апошнія такім чынам "правяраюць" новы рэнтген мытнай службы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.