Кантралёры ў Мінску змогуць спыняць аўтобусы пасярод маршруту
Пачынаючы з 16 чэрвеня ў Мінску ўзмоцняць кантроль за аплатай праезду ў грамадскім транспарце, паведамляецца ў Telegram-канале "Мінсктранса".
Гэта тлумачаць тым, што апошнім часам усё больш людзей ездзяць у грамадскім транспарце на дармаўшчыну.
У прэс-службе "Мінсктранса" кажуць, што павялічыцца колкьасць кантралёраў. Таксама кантралёры змогуць праводзіць праверку аўтобусаў пасярод маршруту на абсталяваных прыпыначных пунктах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.