Капуста ў 2,5 раза, бульба ў паўтара. Што больш за ўсё падаражэла за год

Фота Еўрарадыё
Фота Еўрарадыё

Белстат падвёў вынікі года і апублікаваў свежыя лічбы па інфляцыі. У снежні яна склала 0,9%. Вось жа калі глядзець у гадавым выражэнні, то паказчык аказаўся самым высокім з 2016 года — на 9,97%.

Больш за ўсё за год падаражэлі прадукты: аж на 11,4%. Сярод прадуктаў харчавання ёсць пазіцыя, якая вырасла ў цане больш чым у 2,5 раза. Гэта белакачанная капуста. Дый у цэлым сельгаспрадукцыя ў рэкардсменах па росце цэн у мінулым годзе.

Капуста в 2,5 раза, картошка в полтора. Что больше всего подорожало за год

Ёсць у спісе з дзясятак прадуктовых пазіцый, цэны на якія знізіліся. Напрыклад, яблыкі, цукар.

Капуста в 2,5 раза, картошка в полтора. Что больше всего подорожало за год

Варта адзначыць, што многія прадукты, за цэнамі на якія сочыць Белстат, адносяцца да сацыяльна значных. Амаль увесь 2021 год дзяржава рэгулявала цэны на іх — усталёўвала "столь" росту ў месяц. Нягледзячы на гэта, большасць пазіцый усё-ткі падаражэла больш значна. Індэкс спажывецкіх цэн для сацыяльна значных тавараў склаў 9,1%.

Капуста в 2,5 раза, картошка в полтора. Что больше всего подорожало за год

Інфляцыя для нехарчовых тавараў склала 9,9%. Сярод іх таксама ёсць нямала пазіцый, якія падаражэлі больш чым на 20% за год. А вось таго, што патаннела, зусім мала. Напрыклад, флэш-карткі на 1,72%.

Капуста в 2,5 раза, картошка в полтора. Что больше всего подорожало за год

Паслугі падаражэлі менш за ўсё — на 7,6%. Тут значней за ўсё падаражэлі карыстанне ліфтам і квіткі ў цырк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі