Каралева Даніі ў навагоднім звароце абвясціла, што адракаецца ад пасаду
Каралева Маргрэтэ ІІ
Каралева Даніі Маргрэтэ II у сваім навагоднім звароце да нацыі абвясціла, што адракаецца ад каралеўскага пасаду.
Афіцыйнае адрачэнне прызначанае на 14 студзеня. У гэты дзень споўніцца роўна 52 гады з таго часу, як Маргрэтэ стала каралевай.
Дацкая каралева адраклася ад пасаду на карысць свайго старэйшага сына — прынца Фрэдэрыка. Афіцыйнай цырымоніі каранацыі Фрэдэрыка не будзе, адзначае Бі-Бі-Сі: прынц стане каралём у дзень адрачэння маці.
Каралеве Маргрэтэ 83 гады. Яе праўленне — самае доўгае ў гісторыі Даніі: яна заняла трон у 1952 годзе пасля смерці свайго бацькі — караля Фрэдэрыка IX.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.