Карціну Куінджы з Крымам у Маскве скралі і знайшлі за адны суткі

Карціну Куінджы з Крымам у Маскве скралі і знайшлі за адны суткі

У Расіі супрацоўнікі МУС разам з ФСБ затрымалі мужчыну, падазраванага ў крадзяжы карціны Архіпа Куінджы "Ай-Петры. Крым" з Траццякоўскай галерэі, перадае агенцтва ТАСС. Таксама паліцыя паведамляе, што знайшла і саму карціну. 

Праваахоўнікі затрымалі 31-гадовага мужчыну, якога падазраюць у крадзяжы твора мастацтва. Ён паведаміў аператыўнікам, дзе схаваў карціну. 

Здарэнне адбылося ўдзень 27 студзеня. Зламыснік зайшоў у выстаўную залу Траццякоўскай галерэі ў Маскве, выцягнуў карціну з рамы і ўцёк. Наведвальнікі вырашылі, што гэта супрацоўнік музея. (Такім самым чынам дзейнічаюць, дарэчы, героі савецкага фільма "Старыя-разбойнікі".)

Па словах экспертаў, карціна Куінджы ацэньваецца ў мільёны долараў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі