Карта "гарачых кропак" Данбаса (фота)
За апошнія суткі яна застаецца амаль нязменнай: сепаратысты не здолелі пашырыць свой уплыў на іншыя гарады, але ранейшыя пазіцыі ўтрымалі.
У Горлаўцы ўзброеныя людзі кантралююць раённы аддзел міліцыі. У Славянску яны займаюць будынкі міліцыі і СБУ, устанавілі 7 блокпастоў. Цэнтры сепаратыстаў знаходзяцца ў Данецку (у захопленай абласной дзяржадміністрацыі) і Луганску (у захопленым будынку абласнога СБУ).
Актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі можа пачацца сёння. Учора ўкраінскія сілавікі толькі занялі аэрадром каля Краматорска.
Фота — ТСН