Касцюгова: салідарнасць, парадак, свабода — ідэя нейрасеткі з назвай Беларусь
Насця Касцюгова / фота з архіва
19 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — менеджарка па стратэгічнай камунікацыі Офіса Святланы Ціханоўскай Настасся Касцюгова.
Нягледзячы на тое, што здарылася з беларусамі ў 2020 годзе, праз што яны прайшлі і працягваюць праходзіць, помста — гэта не пра нас. Не пра ўсіх нас. Мы імкнемся да пошуку справядлівасці найперш. Для беларусаў важней законнасць і парадак. Гэта больш адпавядае экасістэме беларускага грамадства, перакананая Насця Касцюгова.
Пра тое, чым беларусы падобныя на самаабучальную нейрасетку, ці здольныя мы навучыцца любіць сваё і ганарыцца беларускім, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Насцяй Касцюговай.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя” і “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.