КДБ будзе сачыць за размеркаваннем беларускай зямлі

Раней любы дзяржаўны орган абавязаны быў разгледзець заяву інвестара аб заключэнні інвестыцыйнай дамовы і прыняць рашэнне на працягу 30 дзён. Цяпер гэты тэрмін будзе дзейнічаць толькі калі інвестар не прэтэндуе на прадастаўленне яму зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных у праекце. У адваротным выпадку тэрмін разгляду павялічваецца да 60 дзён.



Як паведамляе "Ежедневник", раней чыноўнік вырашаў, якому інвестару аддаць зямельны ўчастак і з кім заключыць інвестыцыйную дамову. І гэта была "выдатная крыніца для карупцыянераў". Паводле новых правілаў, пры наяўнасці некалькіх прэтэндэнтаў на адзін зямельны ўчастак рашэнне прымаецца па выніках конкурса, які прызначыць дзяржаўны орган. Пры гэтым чыноўнікі мусяць на працягу аднаго дня пасля прыняцця рашэння аб правядзенні конкурса паміж інвестарамі праінфармаваць пра гэта Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Са свайго боку КДБ будзе абараняць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны, адзначае выданне.



Новы парадак прадастаўлення зямлі інвестарам і заключэння з імі дамоваў набыў моц 1 верасня сёлета.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі