КДБ затрымаў дырэктара прадпрыемства падчас атрымання хабару — $20 тысяч

КДБ затрымаў дырэктара прадпрыемства падчас атрымання хабару — $20 тысяч

Пацвердзілася неафіцыйная інфармацыя, што за краты трапіў дырэктар "Белэнергасеткапраекта" Андрэй Караткевіч. КДБ Беларусі ў пятніцу паведаміў пра яго затрыманне. Яно сапраўды адбылося 18 верасня. У момант калі з'явіліся аператыўнікі дзяржбяспекі Караткевіч атрымаў хабар у памеры 20 тысяч долараў. Адзначаецца, што пасярэднікам быў Уладзімір Васільчанкоў, намеснік гендырэктара прадпрыемства "Аб'яднанае дыспетчарскае ўпраўленне". Ён таксама знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Больш таго, КДБ сцвярджае, што Караткевіч і Васільчанкоў "арганізавалі злачынную схему па атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за стварэнне ўмоваў для перамогі ў конкурсах і ўключэння ў праекты абсталявання пастаўшчыкоў". У дачыненні Андрэя Караткевіча крымінальную справу распачалі па артыкуле "Атрыманне хабару", у дачыненні Уладзіміра Васільчанкова — "Пасярэдніцтва ў хабарніцтве". Падкрэсліваецца, што яны ўжо прызналіся ў сваёй супрацьпраўнай дзейнасці. Праваахоўнікі спрабуюць выявіць усе падобныя факты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі