КДБ знайшоў "экстрэмісцкія матэрыялы" ў часопісе "ARCHE"

Камітэт дзяржаўнай бяспекі выявіў заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці і прапаганды такой дзейнасці ў часопісе "ARCHE" (№7‑8 за 2008 год). Пра гэта галоўнаму рэдактару часопіса "ARCHE" Валерыю Булгакаву паведамілі лістом з брэсцкай мытні.  Матэрыялы справы па гэтым пытанні былі накіраваныя ў суд Маскоўскага раёну Брэста, каб прызнаць нумар экстрэмісцкім і знішчыць яго.

Нагадаем,што 10 асобнікаў часопіса былі канфіскаваныя мытнікамі 24 кастрычніка. Гісторык Аляксандр Пашкевіч перавозіў іх у падарунак польскім аўтарам выдання. Якія з матэрыялаў часопісу былі кваліфікаваныя як экстрэмісцкія, невядома.

nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі