"Кіберпартызаны" ўзламалі сайт хакейнага клуба "Дынама-Мінск" і размясцілі там некралогі Аляксандру Лукашэнку.
Прэс-служба клуба паведаміла ў сваім тг-канале, што кантроль над сайтам страчаны.
"Сайт ХК "Дынама-Мінск" быў узламаны і цяпер не кантралюецца клубам. На дадзены момант вядуцца неабходныя работы па аднаўленні доступу", — гаворыцца ў паведамленні.