ХАМАС можа ўтрымліваць амаль 200 закладнікаў
Ізраільскія вайскоўцы
ХАМАС можа ўтрымліваць амаль 200 закладнікаў. У панядзелак стала вядома, што ізраільскія вайскоўцы звязаліся з сем'ямі 199 чалавек, якія былі захопленыя тэрарыстамі і знаходзяцца ў Газе. Раней Ізраіль паведамляў пра меншую колькасць закладнікаў — каля 150 чалавек.
Вядома, што сярод захопленых ХАМАС людзей не менш за 13 дзяцей і не менш за восем чалавек старэйшых за 60 гадоў (сярод якіх як мінімум два чалавекі старэйшыя за 80 гадоў). На мінулым тыдні ХАМАС паведамляў пра 13 забітых падчас авіяўдараў закладнікаў. Тэрарысты сцвярджалі, што ўтрымлівалі іх пераважна ў тунэлях.
Сярод закладнікаў могуць быць грамадзяне іншых краін — ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Тайланда, Мексікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.