Хлопца пакаралі 1,5 гадамі калоніі за знішчэнне сцягоў. На яго данесла маці
Кавалак сцяга / spring96.org
У Барысаўскім раёне судзілі па крымінальнай справе электраманцёра Міхаіла Анціпава. Яго абвінавацілі ў знявазе дзяржаўнай сімволікі, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.
— У справе ёсць незвычайная акалічнасць — у міліцыю пра пашкоджанне сцягоў паведаміла ягоная маці, а сам ён мае ўкраінскае грамадзянства [у Беларусі ў яго ВНЖ. — Еўрарадыё].
Сведкай у судзе выступіла маці абвінавачанага. Падазраючы, што сын здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да сцягоў, запатрабавала ад таго звярнуцца ў міліцыю, а таксама сама паведаміла аб тым, што адбылося ўчастковаму інспектару.
Паводле следства, 20-гадовы хлопец сарваў чатыры дзяржаўныя сцягі ў аграгарадку Лошніца. Ён пашкодзіў палотнішчы і разламаў дрэўкі.
Суд пакараў Анціпава 1,5 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядала суддзя Таццяна Шыман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.