Хлопца, узятага за "тэракт" у Мінску і ў Печах, ізноў будуць судзіць
Вячаслаў Маляйчук
Палітвязня Вячаслава Малейчука, асуджанага да 22 гадоў зняволення за "тэракт" у Мінску і ў Печах, ізноў будуць судзіць. На гэты раз за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі".
Маляйчук, кейс якога ад пачатку быў падобны да правакацыі, адбывае пакаранне ў ваўкавыскай калоніі №11. Праваабаронцам стала вядома, 10 лютага яго будуць судзіць паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сяргейка.
30 траўня 2022 года 37-гадовага Вячаслава Малейчука асудзілі на 22 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Між тым, у яго справе шмат нестыковак. Мужчына ніколі не цікавіўся піратэхнікай, а тое, што міліцыя паказала як бомбы, якія ён збіраўся закладаць на дзіцячай пляцоўцы ў Мінску і ля вайсковай часці ў Барысаве, выглядае як вогнетушыцель, абматаны дротам.
Нідзе ў справе не фігуруе Яўген П. — сябар Малейчука, разам з якім ён "рыхтаваўся" да "тэрактаў". Тым не менш, МУС заявіла, што прадухіліла выбухі. А Маляйчук на відэа заявіў, што атрымаў загад ад кагосьці з BYPOL.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.