Холдынг украінскага алігарха Ахметава сыходзіць з Беларусі і Расіі

Рынат Ахметаў / dynamo.kiev.ua
Рынат Ахметаў / dynamo.kiev.ua

Кампанія "Метінвест Холдынг" ліквідуе свае збытавыя прадпрыемствы ў Беларусі і Расіі. Пра гэта пішуць украінскія СМІ са словаў гендырэктара кампаніі Юрыя Рыжанкова, перадае Office Life. Большая частка гэтай кампаніі належыць украінскамуалігарху Рынату Ахметаву.

Рашэнне пра ліквідацыю кампаній "Метінвест Дыстрыбуцыя" (у Беларусі) і "Метінвест Еўразія" (у Расіі) кіраўніцтва ўкраінскай кампаніі прыняло яшчэ 24 лютага, заявіў Рыжанкоў. Частка супрацоўнікаў ужо звольнілі, астатнія сышлі самі. Працягваюць працу толькі аперацыйныя каманды, якія займаюцца ліквідацыяй даччыных кампаній.

Пры гэтым, паводле звестак Office Life, на сёння абедзве кампаніі значацца ў рэгістрах як дзеючыя.

Кампанію "Метінвест Дыстрыбуцыя" стварылі ў Беларусі напрыканцы 2013 года. Яна займалася пастаўкамі металапракату ўкраінскіх заводаў ("Азоўсталь", Марыупальскі металургічны камбінат ды інш.) у нашу краіну. Эксперты залічваюць яе ў тройку найбуйнейшых пастаўшчыкоў металапрадукцыі на беларускі рынак.

Ва Украіне кампанія "Метінвест Холдынг" валодае марыупальскім камбінатам "Азоўсталь" і Марыупальскім металургічным камбінатам. Больш за 70% акцый кампаніі належаць інвестыцыйнай групе SCM Limite Рыната Ахметава, яшчэ 23% акцый валодае кампанія "Смарт-холдынг" яго партнёра Вадзіма Навінскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі