“Хрусь і папалам”: як супрацьстаяць беларусафобскім стэрэатыпам — эфір

Валер Руселік / Еўрарадыё

Валер Руселік / Еўрарадыё

Сёння, калі ў Беларусі практычна адсутнічае нацыянальная адукацыя, калі беларуская гісторыя шальмуецца, а нашы нацыянальныя героі выстаўляюцца чужынцамі і ледзьве не ворагамі беларускага народа, на месца вынішчанай беларушчыны няўмольна паўзе так званы “русский мир”. Супрацьстаяць гэтай навале вырашылі блогер “daroha” Валер Руселік і ганаровы чалец “ЧынЧынЧэнэл” Сяргей Мікалаевіч (Міхась Зуй), якія падрыхтавалі нізку відэаперадач, кожная з якіх прысвечана аднаму беларусафобскаму стэрэатыпу.

Як нарадзілася ідэя калабарацыі ў адным праекце такіх розных персанажаў блогасферы і як абіраюцца тэмы выпускаў? Чаму сёння так важна разбіваць прапагандысцкія “рускамірскія” наратывы адносна Беларусі і беларускай ідэнтычнасці? Ці атрымаецца дагрукацца да беларускага гледача, асабліва ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ютуб-блогер Валер Руселік, аўтар праекта “daroha” і сувядоўца праекта “Хрусь і папалам”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі