Кіеў і сепаратысты Данбаса падпісалі план адводу вайсковай тэхнікі

Генштаб Украіны, а таксама прадстаўнікі “ДНР” і “ЛНР” падпісалі План кантролю па каардынацыі і рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў па выкананні мінскіх пагадненняў, інфармуе РИА Новости.

Дакумент прадугледжвае канкрэтныя захады па спыненні агню і адводзе цяжкое ваеннай тэхнікі лініі размежавання. Чакаецца, што яны будуць выконваецца абодвума бакамі канфлікту.

Раней спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ не змагла пацвердзіць адвод цяжкіх узбраенняў у зоне канфлікту на ўсходзе Украіны. “Мы не назіралі адводу цяжкіх узбраенняў. Але мы бачылі, што яны (сістэмы ўзбраенняў) перасоўваюцца”, — заявіў прэс-сакратар місіі Майкл Бацюркіў.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў цэлым рэжым спынення агню на ўсходзе Украіны выконваецца. Паводле яго словаў, выключэнне складаюць населеныя пункту Райгародка, Бахмутоўка і Муратава (Луганскі сектар); Дэбальцава, Саледар і Сямігор’е (Краматорскі сектар); Палеснае, Ніжняя Крынка, Данецк, Горлаўка і Ясінаватая (Данецкі сектар).

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі