Кіеўскага стралка затрымалі, штаб "Правага сектара" заблакавалі

Як паведамляла Еўрарадыё, увечары 31 сакавіка ў цэнтры Кіева адбылася стралялніна. Стралком, які параніў некалькіх чалавек, апынуўся баец радыкальнага "Правага сектара". Яго затрымалі і адправілі ў следчы ізалятар СБУ, інфармуе news.liga.net.



Кіраўнік МУС Авакаў паведаміў, што стралок быў нецвярозы. У "Правым сектары" сітуацыю са стралянінай назвалі непаразуменнем, але прызналі, што стралок быў з іх шэрагаў.



У выніку праваахоўнікі заблакавалі гатэль "Дняпро", дзе месціцца штаб "Правага сектара". Удзельнікам арганізацыі пастаўлены ўльтыматум: яны павінны зранку здаць зброю і здацца самі. Міліцыя абяцае, што штурму будынку не будзе.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі