Кіеўская міліцыя: У намёце на Майдане згвалцілі жанчыну
Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў панядзелак.
Як паведамляе УНІАН, у міліцыю звярнулася 31-гадовая жыхарка Чарнігаўскай вобласці. Паводле яе слоў, невядомы мужчына запрасіў яе ў адзін з намётаў, які знаходзіцца каля стэлы Незалежнасці на цэнтральнай кіеўскай плошчы. Там ён згвалціў жанчыну і ўцёк.
Нагадаем, акцыі пратэсту ва Украіне працягваюцца з 21 лістапада, калі ўкраінскі ўрад адклаў падпісанне дамовы аб асацыяцыі з ЕС. Іх цэнтр — Майдан Незалежнасці ў Кіеве. За парадкам там сочаць удзельнікі самаабароны, у якую запісаліся тысячы людзей. Аднак змагацца з крымінальнікамі ім усё цяжэй — у Кіеў з'ехаліся тысячы кішэннікаў-гастралёраў і іншых зламыснікаў. Штодня іх ловяць дзясяткамі.
Фота — ria.ru