З 12 ліпеня ў Беларусі даражэюць хлеб, цукар і гарэлка

Цукар-пясок даражэе на 400 рублёў (у сярэднім на 5%). Кілаграм цукру цяпер будзе каштаваць 8400 рублёў. Белы цукар-пясок у меху ад 25 да 50 кг цяпер каштуе ў рознічным гандлі 7 тысяч 900 рублёў за кілаграм. Кошт цукру, запакаванага ў меншую тару, — 8 тысяч 400 рублёў за кілаграм. Мінэканомікі тлумачыць падаражэнне неабходнасцю “стабілізацыі фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацый”.

З 12 ліпеня павышаюцца на 10% адпускныя цэны на хлеб. Таксама з пятніцы ў Беларусі даражэе гарэлка. Лімітавая мінімальная адпускная цана на алкаголь мацункам 40% за 0,5 л павялічана на 25,6% да 27 тыс. У Міністэрстве эканомікі патлумачылі, што дадзенае рашэнне прынята "ў сувязі з ростам ставак акцызаў", інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі