Кіраўнік адміністрацыі Пуціна пра арышт у Мінску: Шантаж з Расіяй не працуе
Пра сітуацыю з "Уралкаліем" і арышт у Мінску яго гендырэктара выказаўся кіраўнік адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргей Іваноў.
"Што тычыцца [гэтай] гісторыі..., думаю, яна вырашыцца вельмі добра для расійскага боку. Шантаж з Расіяй не працуе", — заявіў Іваноў (на здымку) у інтэрв'ю шэрагу расійскіх СМІ.
Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Следчы камітэт Беларусі заявіў, што гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.
Баўмгертнер месяц знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, а на мінулым тыдні пераведзены пад хатні арышт у Мінску. Раней Аляксандр Лукашэнка не выключаў, што Уладзіслава Баўмгертнера могуць экстрадаваць у Расію.
Арыштаваны ў Мінску гендырэктар "Уралкалія": Маці супакоілася
Расійскі консул: Спадзяемся, на два месяцы Баўмгертнер тут не затрымаецца
Фота — ria.ru