Кіраўнік МЗС Германіі: Сёння ўся Беларусь знаходзіцца ў закладніках у Лукашэнкі
Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас пракаментаваў угодкі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку масавых пратэстаў. Ён заявіў, што цяперашнія ўлады нашай краіны страцілі "палітычную і маральную легітымнасць", бо накіраваныя "на тое, каб кінуць у турму дзясяткі тысяч уласных грамадзян за ўдзел у мірных пратэстах, катаваць іх і прымушаць пакінуць краіну".
Па словах міністра, выбары 9 жніўня 2020-га не былі свабоднымі і сумленнымі, яны сталі "паваротным пунктам". Маас лічыць, што сёння ўся Беларусь "знаходзіцца ў закладніках" у Аляксандра Лукашэнкі.
Міністр замежных спраў Германіі заявіў, што ва ўсім свеце захапляюцца сілай волі беларускага народа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.