Кіраўнік МЗС Расіі Лаўроў не паедзе ў Мінск з-за смерці Уладзіміра Макея

Лаўроў і Макей / facebook.com/belarusmfa
Лаўроў і Макей / facebook.com/belarusmfa

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў перанёс паездку ў Мінск з-за смерці кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея. Яны павінны былі сустрэцца 27-28 лістапада на сумеснай калегіі МЗСаў Беларусі і Расіі. Таксама павінна была адбыцца сустрэча Лаўрова з Лукашэнкам.

Новыя даты візіту Лаўрова ў Беларусь МЗС Расіі пакуль не ўстанавіў.

Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада. "Наша Ніва" са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ў Макея здарыўся інфаркт, але ён не звярнуўся своечасова па медыцынскую дапамогу, бо не палічыў пагаршэнне самаадчування сур'ёзным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі