Кіраўнік праўладнага саюза журналістаў узначаліў агенцтва "Мінск-Навіны"
Андрэй Крывашэеў / @minsknews_by
Агенцтва "Мінск-Навіны" ўзначаліў Андрэй Крывашэеў, кіраўнік праўладнага Саюза журналістаў Беларусі. Журналісцкую арганізацыю ён узначаліў у лютым 2020 года. У гэтым статусе прыходзіў у эфір Еўрарадыё напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Крывашэеў родам з расійскага Валгаграда. ВНУ скончыў у Беларусі, вучыўся на факультэце гуманітарнай адукацыі і кіравання Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Некалькі гадоў прапрацаваў у БНТУ лабарантам, адтуль і прыйшоў на беларускае тэлебачанне.
Пяць гадоў быў карэспандэнтам, затым перайшоў у статус палітычнага аглядальніка.
З жніўня 2018-га года агенцтва "Мінск-Навіны" ўзначальваў Юрый Казіятка. Калі і з якой прычыны ён сышоў з гэтай пасады, у СМІ не паведамлялася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.