Кіраўнікам медустаноў паабяцалі дадатак да зарплаты за аптымізацыю штата

Надбаўка складзе ад 10% да 50%, илюстрацыйнае фота

Надбаўка складзе ад 10% да 50%, илюстрацыйнае фота / pixabay.com

Надбаўку да зарплаты паабяцалі кіраўнікі медыцынскіх устаноў, якія ўдзельнічаюць у пілотным праекце ўрада па аптымізацыі штата. Адпаведная мера прапісана ў пастанове Міністэрства аховы здароўя. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым партале.

Рашэнне аб правядзенні эксперымента па аптымізацыі штата бюджэтных арганізацый беларускі Саўмін прыняў у пачатку лістапада. Удзельнікамі эксперыменту сталі 26 устаноў, у тым ліку дзіцячыя сады, школы, бальніцы і цэнтры сацабслугоўвання. Кіраўнікі гэтых устаноў павінны прыдумаць, як пераразмеркаваць нагрузку ў калектыве. Работнікі, якія будуць выконваць абавязкі скарочаных калег, атрымаюць за гэта даплату. Фінансавае заахвочванне, згодна з пастановай Мінздароўя, прадугледжана і для кіраўнікоў арганізацый. Памер будзе завісіць ад колькасці скарочаных супрацоўнікоў.

Пры аптымізацыі трох штатных адзінак кіраўнік атрымае надбаўку да зарплаты да 10%, пры звальненні 5 работнікаў — да 20%. Чым больш колькасць скарочаных працоўных месцаў, тым вышэй надбаўка. Максімальную — да 50% — можна атрымаць пры памяншэнні колькасці штата больш чым на 20 работнікаў. Але ёсць і адна ўмова — памер надбаўкі павінен знаходзіцца ў межах сродкаў, зэканомленых пры правядзенні аптымізацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі