Кіроўцу каманды Ціханоўскага асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Кіроўцу каманды Ціханоўскага асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

38-гадовага кіроўцу каманды Сяргея Ціханоўскага Аляксандра Арановіча са Старых Дарог асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне 27 красавіка прыняў суд Ленінскага раёна Гродна (суддзя — Алена Пятрова).

Арановіча прызналі вінаватым у "падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў" (знайшлі старую дымавую шашку на гарышчы дома бацькоў) і ў арганізацыі дзеянняў у розных гарадах, "якія груба парушаюць грамадскі парадак", і нібыта рабіў гэта вясной 2020-га разам з Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам, Паўлам Севярынцам. Сваёй віны палітзняволены не прызнаў.

"Усе справы сфабрыкаваныя, абараніцца не далі, — казаў Аляксандр Арановіч. — Усе зацікаўлены, каб мяне асудзіць і пасадзіць!".

Аляксандр Арановіч знаходзіцца за кратамі з 29 траўня мінулага года. Макет тапка, з якім яго затрымалі, суд пастанавіў знішчыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі