Кітай адкрые Беларусі крэдытныя лініі на 1 мільярд долараў (відэа)

Як інфармуе РІА "Новости", дзве асобныя доўгатэрміновыя крэдытныя лініі для банкаў Беларусі адкрые Дзяржаўны банк развіцця Кітая. Тэрмін складае 15 гадоў, уключна з 5-гадовым ільготным перыядам, "пад гарантыю ўраду Беларусі".

Адзначаецца, што да канца бягучага года кітайскі бок заключыць генеральныя крэдытныя пагадненні з Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь і Беларусбанкам. Сродкі да 1 млрд долараў плануецца накіроўваць на рэалізацыю інвестпраектаў на тэрыторыі нашай краіны ў сферы транспарту, энергетыкі, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнэсу.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі