"Кітай на правільным баку гісторыі": МЗС Кітая аб вайне ва Украіне
Кітай не хоча вайны ва Украіне, але і санкцыі ў дачыненні да Расіі яму не падабаюцца / Reuters
Кітай стаіць "на правільным баку гісторыі" ў дачыненні да ўкраінскага крызісу, заявіў міністр замежных спраў Кітая Ван І.
Напярэдадні прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папярэдзіў Сі Цзіньпіна аб "наступствах", калі Пекін акажа матэрыяльную падтрымку расійскаму ўварвання ва Украіну.
— Кітай ніколі не прыме ніякага вонкавага прымусу або ціску і выступае супраць любых неабгрунтаваных абвінавачванняў і падазрэнняў у дачыненні да Кітая, — цытуе Ван І Reuters.
Падчас відэазванка Сі Цзіньпін сказаў Байдэну, што вайна ва Украіне павінна скончыцца як мага хутчэй, і заклікаў краіны NATO весці дыялог з Масквой. Аднак пра тое, што ў вайне вінаватая Расія, Сі Цзіньпін не згадаў.
— Мы заўсёды выступалі за падтрыманне міру і супрацьдзеянне вайне. Пазіцыя Кітая аб'ектыўная, справядлівая і адпавядае пажаданням большасці краін, — сказаў Ван І.
Разам з тым намеснік міністра МЗС Кітая назваў санкцыі ў дачыненні да Расіі ўсё больш "абуральнымі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.