Кітай закрыў паветраную прастору для Boeing расійскіх авіякампаній
Кітай закрыў паветраную прастору для самалётаў Boeing расійскіх авіякампаній. Прычына ў тым, што расійскія кампаніі не далі запытаныя дакументы на права ўласнасці самалётаў, перадае УНІАН.
Гэтыя самалёты фактычна былі нацыяналізаваныя пасля 24 лютага, але канфіскацыя самалётаў у адпаведнасці з міжнароднымі правіламі належным чынам праведзеная не была. Самалёты працягваюць лічыцца ў замежнай уласнасці.
Адпаведна, Кітай адмовіў у праве выкарыстоўваць сваю паветраную прастору для гэтых паветраных судоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.