Кітайская жанчына-тайканаўт упершыню выйшла ў адкрыты космас
Ван Япін / vesvks.ru
Удзельніца місіі "Шэньчжоў-13" Ван Япін стала першай у гісторыі кітайскай касманаўтыкі жанчынай-тайканаўтам, якая здзейсніла выхад у адкрыты космас, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на ўпраўленне праграмы пілатуемых палётаў КНР (CMSA).
У нядзелю Япін разам са сваім калегам, тайканаўтам Чжай Чжыганам, пакінула модуль "Цяньхэ" кітайскай нацыянальнай касмічнай станцыі "Цяньгун" для правядзення пазакарабельных работ. Па плане, тайканаўты павінны ўсталяваць і наладзіць рабатызаваны маніпулятар і каскадны адаптар для яго.
Чакаецца, што выхад у адкрыты космас працягнецца каля 6 гадзін. Усяго за час свайго знаходжання на арбіце тайканаўты зробяць 2-3 выхады. Для 41-гадовай Япін гэта ўжо другі палёт у космас.
Як паведамляла Еўрарадыё, экіпаж "Шэньчжоў-13" правядзе на арбіце паўгода. Стварэнне паўнавартаснай арбітальнай станцыі Кітай плануе завяршыць у 2022 годзе. Да базавага модуля плануецца яшчэ шэсць запускаў.
Outside action [CMSA] pic.twitter.com/T1LI3G4I0e
— Andrew Jones (@AJ_FI) November 7, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.