Кітайскія тайканаўты рыхтуюцца выйсці ў адкрыты космас

Экіпаж "Шэньчжоў-13" / XinHua​
Экіпаж "Шэньчжоў-13" / XinHua​

Члены экіпажу кітайскага пілатаванага карабля "Шэньчжоў-13", якія знаходзяцца на арбіце, у найбліжэйшыя дні плануюць здзейсніць першы выхад у адкрыты космас, паведамляе ў пятніцу ТАСС са спасылкай на ўпраўленне праграмы кіраваных касмічных палётаў КНР.

Экіпаж "Шэньчжоў-13" прыбыў на базавы модуль станцыі "Цяньхэ" 16 кастрычніка. Увесь гэты час тайканаўты займаліся перамяшчэннем грузаў, тэставаннем скафандраў, правядзеннем медыцынскага агляду. Яны таксама вучыліся аказваць меддапамогу, праводзіць тэрміновую эвакуацыю, выкарыстоўваць механічную руку-маніпулятар на вонкавым баку станцыі.

Экіпаж "Шэньчжоў-13" складаецца з трох чалавек. Для камандзіра Чжай Чжыгана і касманаўткі Ван Япін гэта ўжо другі палёт у космас, у той час як іх калега Е Гуанфу ўпершыню адправіўся ў касмічны палёт.

Чжыган з'яўляецца першым кітайскім касманаўтам, які выйшаў у адкрыты космас. У 2008 годзе ў ходзе місіі "Шэньчжоў-7" ён прабыў за межамі карабля 22 хвіліны.

Экіпаж "Шэньчжоў-13" правядзе на арбіце шэсць месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі