Кніга Някляева трапіла ў фінал літаратурнай прэміі Angelus

Кніга Някляева трапіла ў фінал літаратурнай прэміі Angelus

Кніга Уладзіміра Някляева "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" трапіла ў фінал літаратурнай прэміі Сярэдняй Еўропы Angelus за 2016 год. Спіс фіналістаў апублікаваў афіцыйны сайт прэміі. Сярод асноўных прэтэндэнтаў — польскі пераклад рамана беларускага пісьменніка. Акрамя Някляева сярод прэтэндэнтаў — Варуян Васганян, Мацей Гэн, Крыстына Сабаляўскайце, Крыстыян Тэадарэску, Альвідас Шляпікас, Анна Янка, інфармуе lit-bel.org.

Імя пераможцы будзе агучана 15 кастрычніка ў музычным тэатры "Capitol" у Вроцлаве. Узнагарода складае 150 тысяч злотых (38,7 тысяч долараў) і статуэтка аўтарства Эвы Расана.

Варта нагадаць, што раман Уладзіміра Някляева "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без" быў уганараваны літаратурнай прэміяй Ежы Гедройця тры гады таму.

Кніга Някляева трапіла ў фінал літаратурнай прэміі Angelus
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі