Ко-ко-кон-курс! Сенсацыя! Васіль Быкаў пісаў … у Твітэр!
Прыдумай, якія арыгінальныя “твіты” мог напісаць вялікі пісьменнік і атрымай рарытэтны сшытак з вершамі Быкава.
Еўрарадыё верыць, што няма нічога немагчымага: калі ў Васіля Быкава ёсць вершы, чаму б пісьменніку не завесці яшчэ і Твітэр.
Напішы "твіт" ад імя Быкава і атрымай за яго сшытак з "вершам быкава", ці іншыя падарункі ад Еўрарадыё. Памятай, што шэраг тэмаў неабмежаваны, але твой "твіт" павінен змяшчаць не больш за 140 сімвалаў.
Пакідай свае варыянты у каментарыях да матэрыялу, а таксама да постаў пра конкурс у акаўнтах Еўрарадыё ў сацсетках ці ў Твітэры з хэштэгам #twibykava.
Цэлы дзень мы будзем збіраць ды зачытваць самыя смешныя варыянты, а ў 20:30 аб'явім у жывым эфіры шэраг пераможцаў.