Колькасць ахвяраў землятрусу ў Італіі вырасла да 63 чалавек

Колькасць ахвяраў землятрусу ў Італіі вырасла да 63 чалавек

Розныя італьянскія СМІ называюць лічбу ахвяраў землятрусу ад 50 да 63 чалавек, перадае "Нямецкая хваля".

Прынамсі 46 чалавек загінулі ў невялікіх населеных пунктах Аккумулі і Аматрычэ ў вобласці Лацыа, не менш за 10 загінулых — у Пескара-дэль-Тронта. Мясцовыя ўлады кажуць, што вялікая колькасць людзей знікла без вестак.

Як паведамлялася раней, землятрус у цэнтральных раёнах Італіі адбыўся зранку 24 жніўня. Было два падземныя штуршкі — магнітудай 6,2 і і,4 бала. Паколькі эпіцэнтр землятрусу размяшчаўся неглыбока (каля 7 км), то стыхія прынесла вялікія разбурэнні.

Паводле інфармацыі МЗС на гэты момант, беларусы ў Італіі знаходзяцца ў бяспецы і яны не пацярпелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі