Колькасць спроб нелегальнай міграцыі ў Польшчу з Беларусі скарацілася ў два разы
Польска-беларуская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
За суботу, 6 лістапада, польскія памежнікі папярэдзілі 240 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе Памежная служба краіны. У пятніцу здзейснены 570 такіх спроб.
Былі затрыманы 13 чалавек, у тым ліку грамадзяне Індыі і Сірыі. Вынесены 93 рашэнні аб выправаджэнні з тэрыторыі Польшчы. Тры чалавекі арыштаваны за дапамогу нелегальным мігрантам.
Усяго са жніўня 2021 года польскія памежнікі спынілі больш за 30 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі.
Як паведамляла Еўрарадыё, часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандр Часноўскі 2 лістапада быў выкліканы ў МЗС Польшчы. Размова ішла аб сітуацыі на мяжы, у прыватнасці, аб інцыдэнце, які адбыўся ў ноч на 2 лістапада. Па інфармацыі польскіх памежнікаў, той ноччу на тэрыторыі Польшчы былі заўважаны неапазнаныя грамадзяне са зброяй у руках. Мяркуецца, што яны прыйшлі з Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.