Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі вырасла да дзевяці чалавек

Колькасць заражаных каранавірусам у Беларусі вырасла да дзевяці чалавек

Колькасць заражаных каранавірусам COVID-19 у Беларусі павялічылася да дзевяці чалавек, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Напярэдадні медыкі паведамлялі, што папярэднія тэсты на каранарус у трох пацыентаў далі станоўчы вынік. Цяпер паўторныя тэсты пацвердзілі папярэдні дыягназ. 

У Мінздароўя падкрэсліваюць, што прэвентыўная ізаляцыя гэтых пацыентаў і адэкватнае медыцынскае суправаджэнне дазволілі не дапусціць далейшага развіцця хваробы і распаўсюду захворвання. На сёння гэтыя тры пацыенты пачуваюцца здавальняюча: тэмпература ў іх нармальная, скаргаў няма.

Колькасць людзей, якія вылечыліся ад кітайскага каранавіруса, таксама павялічылася да трох чалавек. Першым вылечыўся іранскі студэнт, які першым у Беларусі і захварэў. Цяпер у яго атрыманы трэці адмоўны вынік тэсту. Адмоўныя вынікі паказалі і тэсты ў двух пацыентаў, з якімі ён блізка кантактаваў. На гэтым тыдні ўсіх трох плануюць выпісаць са стацыянара.

Стан усіх астатніх пацыентаў, у якіх быў дыягнаставалі каранавірус, здавальняючы. Паведамляецца, што тэмпература ў іх нармальная, праводзіцца лабараторны кантроль і мерапрыемствы медыцынскага назірання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі