“Коммерсантъ”: Лукашэнка і Пуцін тройчы вярталіся да калійнай тэмы

Дзве сустрэчы адбыліся да пасяджэння АДКБ, яшчэ адна — пасля. Усе размовы былі нефармальнымі і праходзілі за закрытымі дзвярыма.

Што менавіта тройчы абмяркоўвалі Пуцін і Лукашэнка, застаецца таямніцай. Па словах беларускага лідара, увечары напярэдадні саміта ён абмяркоўваў з прэзідэнтам Расіі, у асноўным, міжнародныя пытанні. У тым ліку шукаў шляхі ўрэгулявання сірыйскага крызісу.

Але, па інфармацыі “Ъ”, частка размовы ўвечары 22 верасня была прысвечаная менавіта калійнай тэме. “І нельга сказаць, каб яны не абмеркавалі гэтую тэму ізноў”, — піша выданне, канстатуючы, што дамовіцца з Лукашэнкам у Пуціна не атрымалася, бо “спадар Лукашэнка бывае не толькі жорсткім, але і жорсткім перамоўшчыкам (але пасля ўсё роўна аддае “Белтрансгаз” на ўсе 100%)”

“Дык вось, зараз перамовы праходзяць у перыяд якраз жорсткасці. Значыць, час поўнай капітуляцыі ўжо блізка”, — дадае “Коммерсантъ”.

Што менавіта з'яўляецца прадметам перамоваў двух лідараў і пра капітуляцыю ў якой вайне ідзе гаворка, выданне глыбакадумна не ўдакладняе.

Фота: Дзмітрый Азараў, "Коммерсантъ".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі