"КоммерсантЪ": Сулейман Керымаў гатовы даць тлумачэнні следчым з Беларусі

Па словах адваката, якія прыводзіць "КоммерсантЪ", афіцыйнай інфармацыі ад беларускіх следчых органаў пакуль не паступала. Нагадаем, што 29 жніўня Следчы камітэт Беларусі заявіў, што хоча пачаць крымінальную справу на Керымава — асноўнага акцыянера "Уралкалія". Гэта будзе працягам справы Уладзіслава Баўмгертнера, арыштаванага ў Мінску.



Па версіі Кучарэны, аднак, гэтыя падазрэнні з'яўляюцца абсалютна беспадстаўўнымі і больш падобныя да піяра, чым да працэсуальных дзеянняў. Падчас следчых дзеянняў беларускі бок дапусціў сур'ёзныя парушэнні, якія павінны прывесці да спынення крымінальнага пераследу, лічыць адвакат.



Праўда, на думку расійскага выдання, у Мінск Керымаў не паедзе, а можа скарыстацца, напрыклад, паслугамі Следчага камітэта Расіі.



Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі