Конкурс працягваецца! Tattoo Art Club набіваюць тату за ідэю
Хочаш татуху? Удзельнічай у конкурсе і атрымай яе бясплатна ад сяброў Еўрарадыё, тату-салона
Tattoo Art Club.
Еўрарадыё верыць, што тату павінна пасаваць не толькі знешняму абліччу чалавека, але і яго
характару. Ты ўжо ведаеш, які малюнак мог бы ідэальна адлюстраваць твой унутраны свет, і
гатовы бегчы ў салон?
Тады хутчэй дасылай нам сваю фотку, кароткі расказ пра сябе і малюнак сваёй патэнцыйнай
татуіроўкі з апісаннем таго, чаму яна патрэбная менавіта табе на [email protected]. У тэме ліста
пазнач, калі ласка, "тату-конкурс".
Гарантуем, што самыя шчырыя лісты не застануцца незаўважанымі! Майстры з салона Tattoo
Art Club кожныя 2 тыдні будуць абіраць пераможцу (ці пераможцаў), якія атрымаюць
тату бясплатна. Імя першага пераможцы стане вядомае 2 жніўня ў 20:30 у жывым эфіры
Еўрарадыё.
Увага! Пераможца мае поўнае права папрасіць не тую татуху, з якой ён удзельнічаў у конкурсе.
Калі ваша татуіроўка мары перавышае памер у 100 квадратных сантыметраў, майстры абяцаюць
набіць яе са зніжкай роўнай кошту 100 квадратных сантыметраў малюнка.