Кошты на аўтамабільнае паліва выраслі ў чацвёрты раз за год
Кошты на аўтамабільнае паліва ў Беларусі выраслі ў чацвёрты раз ад пачатку гэтага года. Як паведамляе канцэрн “Белнафтахім”, 17 сакавіка ўсе віды бензіну і дызельнае паліва даражэюць на 1 капейку.
Цяпер кошты на АЗС наступныя: АІ-92-К5-Еўра — 1,47 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,58 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,79 рубля, ДП — 1,58 рубля.
У канцэрне адзначаюць, што ад пачатку года кошт расійскай нафты для беларускіх НПЗ у доларавым эквіваленце ўзрос на 8,8%, а рознічныя кошты на маторнае паліва павысіліся ў сярэднім на 2%. Іх чарговае павышэнне аргументуюць неабходнасцю кампенсаваць выдаткі нафтаперапрацоўчых заводаў.